Грамадства77

За паўгода базавы тарыф мабільнай сувязі падключылі 75 тысяч беларусаў

У Беларусі з 1 красавіка аператары мабільнай сувязі запусцілі базавыя сацыяльныя тарыфы. Як піша Myfin са спасылкай на Мінсувязі, за паўгода з моманту запуску гэтыя тарыфы падключылі больш за 75 тысяч беларусаў.

Базавы набор паслуг у ўсіх аператараў аднолькавы. Кліентам прадастаўляецца 2 ГБ інтэрнэту без абмежавання хуткасці, 200 хвілін званкоў ва ўсе сеткі краіны і 50 СМС у месяц.

Лідарам па колькасці падключэнняў стаў аператар A1 з тарыфам «Сацыяльны эканом» (кошт — 9,4 рубля). Гэты тарыф прыцягнуў каля 44 тысяч карыстальнікаў. Пры гэтым для пэўных катэгорый грамадзян, такіх як пенсіянеры і інваліды, ён даступны па зніжанай цане — 6 рублёў у месяц.

На другім месцы па папулярнасці — тарыф «Базавы» ад life:), які прыцягнуў больш за 20 тысяч кліентаў. Яго кошт складае 7,9 рубля, і ён стаў самым танным з прапанаваных.

Замыкае тройку тарыф «Супер Лайт» ад МТС (9,4 рубля), які абралі больш за 10 тысяч карыстальнікаў. Пры гэтым у МТС таксама ёсць спецыяльны тарыф «Дабрабытны» для пенсіянераў і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, які прапануе неабмежаваныя званкі ўнутры сеткі за 5,9 рубля ў месяц.

Каментары7

  • Ганьба канешне
    06.10.2025
    тадам, таму што камусцi трэба аплачваць вайну развязаную пуцiным i яго лукашыскiмi пасобнiкамi
  • Расскажи сколько к терапевту в Варшаве сходить?
    06.10.2025
    тадам, И за сколко халупу на окраине снять?Подскажу 100+700 евро.
  • Імя
    06.10.2025
    Можа таму, што ў Польшчы не маскваротыя жывуць, а еўрапейцы? Ці магчыма такое?

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча7

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Зяць Трампа паведаміў, што Пуцін згодны на гарантыі Украіне паводле прынцыпу пятага артыкула НАТА4

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць66

Сяргей Ціханоўскі абурыўся беларускай мовай Святланы Ціханоўскай90

Пастаўкі беларускага бензіну ў Расію дасягнулі рэкорднага ўзроўню4

«Знайшлі тэлефон, праз 9 дзён — заплечнік». У Германіі больш за месяц шукаюць 38‑гадовага беларуса

У амерыканскім заапарку вядомая на ўвесь свет бегемоціха з'ела вязаную шапку2

У дзень візіту Пуціна Кітай увёў абмежаванні на пастаўкі ў Расію кампанентаў для «Шахедаў»6

Беларускі хлеб збіраюцца захоўваць па паўгода1

Ці можна перамагчы баршчэўнік воцатам і соллю?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча7

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць