Свет22

«Рэнесанс ядзернай энергетыкі» — ЕС плануе інвеставаць у малыя атамныя электрастанцыі

ЕС выдзяляе 200 мільёнаў еўра на міні-рэактары і рыхтуецца стаць атамным хабам.

Урсула фон дэр Ляен. Фота: AP Photo / Pascal Bastien

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен на міжнародным саміце па ядзернай энергетыцы пад Парыжам заявіла: «У апошнія гады мы назіраем сусветны рэнесанс ядзернай энергетыкі. І Еўропа хоча ўдзельнічаць у гэтым рэнесансе», перадае BILD.

Затым яна прадставіла новую еўрапейскую энергетычную стратэгію — інвеставаць у малыя модульныя рэактары і падрыхтаваць гэтую тэхналогію да ўкаранення да пачатку 2030‑х гадоў.

Міні-рэактары, паводле слоў фон дэр Ляен, у будучыні павінны адыгрываць ключавую ролю — як гнуткае, бяспечнае і эфектыўнае дапаўненне да традыцыйных ядзерных рэактараў.

Каб хутчэй вывесці міні-рэактары на рынак, плануецца стварыць адзіныя тэхналагічныя стандарты на ўзроўні ЕС (паколькі задума можа спрацаваць толькі пры маштабнай вытворчасці такіх рэактараў). Трансгранічнае супрацоўніцтва — вырашальны фактар.

Фон дэр Ляен сказала: «Асноўная ідэя простая: калі прымяненне тэхналогіі бяспечнае, павінна быць лёгка выкарыстоўваць яе па ўсёй Еўропе».

Акрамя таго, неабходныя інвестыцыі. «Сёння я магу абвясціць, што мы падтрымаем інвестыцыі ў інавацыйныя ядзерныя тэхналогіі ў памеры 200 мільёнаў еўра», — заявіла яна. 

Гэтыя сродкі ад ЕС павінны знізіць інвестыцыйныя рызыкі і прыцягнуць інвестараў у атамную галіну. 

«Нашы амбіцыі не абмяжоўваюцца малымі модульнымі рэактарамі. Мы павінны таксама ўмацаваць усю ядзерную экасістэму — ад паліва да тэхналогій, ад ланцужкоў паставак да кампетэнцый. <…> Еўропа павінна стаць глабальным цэнтрам ядзернай энергетыкі наступнага пакалення», — падкрэсліла кіраўніца Еўракамісіі.

Каментары2

  • лол
    11.03.2026
    Зялёныя ўсё імкнуліся пазачыняць АЭС і падсесці на расейскі газ, але на фінішнай прамой нешта пайшло ня так
  • Барадзед
    11.03.2026
    Крутые амбиции. ЕС увеличит производство электроэнергии, а курощуп, находясь под санкциями, будет только облизываться.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне 14‑гадовая школьніца нарадзіла ад 60‑гадовага мужчыны. Яна кажа, што ён добры бацька, і прасіла не караць яго28

Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле3

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць