Свет44

Недалёка ад Армузскага праліва разбіўся яшчэ адзін амерыканскі самалёт

У раёне Персідскага заліва разбіўся яшчэ адзін вайсковы самалёт ЗША, паведамляе The New York Times са спасылкай на двух амерыканскіх чыноўнікаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons 

Гаворка ідзе пра штурмавік A-10 Warthog, які пацярпеў катастрофу недалёка ад Армузскага праліва. Паводле інфармацыі амерыканскіх чыноўнікаў, яго пілота ўдалося выратаваць, і ён не пацярпеў.

Адзначаецца, што гэта здарэнне адбылося прыкладна ў той жа час, калі над Іранам быў збіты іншы амерыканскі самалёт — F-15E Strike Eagle.

Дакладныя прычыны падзення A-10 пакуль не раскрываюцца, і падрабязнасцяў пра інцыдэнт мала. Таксама з’явіліся паведамленні, што падчас выратавальнай аперацыі мог пацярпець верталёт UH-60 Black Hawk, але яго экіпаж, паводле папярэдніх звестак, застаўся ў бяспецы.

Раней паведамлялася, што ўпершыню з пачатку канфлікту іранскія сілы змаглі збіць амерыканскі знішчальнік F-15E. Аднаго з членаў яго экіпажа выратавалі, а лёс другога пакуль дакладна невядомы — ёсць звесткі, што ён мог быць захоплены.

Каментары4

  • А ужож
    04.04.2026
    Канешне даюць, яшчэ як даюць. Вынеслі амерыканцам палову нафтаэкспарту!
  • A-10 Warthog
    04.04.2026
    Второй американский самолет попал под обстрел противника, но, вопреки сообщениям, не был сбит.
    Сообщения о том, что в пятницу в районе Персидского залива был сбит второй боевой самолет ВВС США, не соответствуют действительности.
    Штурмовик A-10 Warthog попал под «обстрел противника» во время проведения спасательной операции по эвакуации члена экипажа американского истребителя F-15E.
  • Оптимист
    04.04.2026
    A-10 Warthog, и Поросенка,и Черного Ястреба покоцали таки персы.
    Упали оба.

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

Стыхійныя горкі для цюбінгу ў Мінску будуць засыпаць пяском

У продажы з'явіўся заменнік Nesquik ад «Савушкавага»2

У Мексіцы памёр адзін з найбуйнейшых наркабаронаў у гісторыі4

У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты

У Крамлі заявілі, што будуць далей ваяваць дзеля «міру на стагоддзі»5

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя1

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера3

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»33

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць