Давер паміж Славакіяй і Украінай быў падарваны, заявіў славацкі прэм’ер Роберт Фіца, выказаўшы сумнеў, што нафтаправод «Дружба» «ўвогуле будзе адноўлены».

«Я б не здзівіўся, калі б крэдыт €90 млрд быў разблакаваны, і тады пастаўкі нафты зноў спыняцца», — сказаў ён. Яго словы перадае Denník N.
Фіца падкрэсліў, што ўрад уважліва сочыць за сітуацыяй вакол нафтаправода «Дружба».
Пастаўкі расійскай нафты па нафтаправодзе «Дружба» праз тэрыторыю Украіны спыніліся ў студзені 2026 года. Славакія і Венгрыя раней заяўлялі пра рызыкі для энергазабеспячэння і абвінавачвалі Кіеў у зацягванні вырашэння пытання.
22 красавіка ўдзень агенцтва AFP са спасылкай на кіеўскага чыноўніка паведаміла, што Украіна па запыце венгерскай нафтагазавай кампаніі MOL адновіць пастаўкі па нафтаправодзе на працягу некалькіх гадзін. Украінскі аператар нафтаправода «Дружба» ААТ «Укртранснафта» паведаміў пра гатоўнасць аднавіць транзіт нафты з Расіі ў Венгрыю і Славакію.
-
У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае
-
Ле Пен: Францыя пры мне не будзе аказваць Украіне новай фінансавай дапамогі, але папярэднія абавязацельствы выканае
-
Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары