Грамадства

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

Відэа з мінскага рынку «Новы Лебядзіны» ў Табарах за некалькі дзён набрала амаль паўмільёна праглядаў у тыктоку. Прычынай такой папулярнасці стала незвычайна выгадная купля — цэлая скрынка бананаў усяго за 10 рублёў, піша pristalica.by.

Здымак ілюстрацыйны

Аўтарка роліка расказала, што на аптовых радах рынку можна знайсці значна ніжэйшыя цэны, але тавар там звычайна прадаецца цэлымі скрынкамі. Спачатку ёй прапанавалі скрынку бананаў па 20 рублёў, але ўрэшце прадавец па імені Ахмед пагадзіўся аддаць ужо адкрытую скрынку за 10 рублёў. Акрамя таго, у яго можна было набыць скрынку гранатаў па 25 рублёў.

У каментарыях карыстальнікі пачалі спрачацца наконт якасці такой таннай прадукцыі. Некаторыя меркавалі, што бананы былі недаспелыя або сапсаваныя. Аднак аўтарка відэа паведаміла, што большасць пладоў аказалася цалкам прыдатнай для ўжывання: толькі каля дзесяці бананаў былі памятыя, астатнія — проста вельмі спелыя. Частку яна выкарыстала для варэння, а частку замарозіла.

Знайшліся і тыя, хто падтрымаў яе, адзначыўшы, што таксама куплялі такія скрынкі і засталіся задаволеныя якасцю садавіны.

Па словах жанчыны, на рынку існуюць своеасаблівыя «ўдалыя гадзіны», калі можна знайсці асабліва выгадныя прапановы. Часцей за ўсё гэта нядзельная раніца. Яна сама трапіла на рынак каля 11‑й гадзіны ў нядзелю. Аднак гарантый няма — многае залежыць ад выпадку і ўдачы.

У выніку ролік сабраў больш за 460 тысяч праглядаў і некалькі тысяч лайкаў ды рэпостаў, а гісторыя пра бананы па 10 рублёў стала адной з тэмаў, якія найбольш актыўна абмяркоўваліся ў беларускім тыктоку.

Каментары

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска3

Нявестка Ліліі Ананіч стала топ-менеджарам у БелТА — вярнулася на радзіму праз чатыры месяцы пасля эміграцыі ў Кітай24

Ва Украіне 14‑гадовая школьніца нарадзіла ад 60‑гадовага мужчыны. Яна кажа, што ён добры бацька, і прасіла не караць яго28

Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле3

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць