Вайна22

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым

З канца вясны УСУ актыўна атакуюць транспартныя шляхі ў Крым, што прывяло да паліўнага крызісу на паўвостраве.

Maps.google.com

«Сёння ноччу вораг атакаваў масты праз Паўночна-Крымскі канал у раёне Пераабражэнкі і Мірнага, аўтамабільны мост у напрамку Перакоп — Армянск, а таксама мост у раёне населенага пункта Стаўкі», — напісаў у тэлеграме прызначаны Масквой кіраўнік акупаванай часткі Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда.

Паводле папярэдніх даных, масты атрымалі пашкоджанні.

З канца вясны УСУ актыўна атакуюць транспартныя шляхі ў Крым, што прывяло да паліўнага крызісу на паўвостраве.

У ноч на 10 чэрвеня, паведамляў Сальда, з-за ўдараў часова быў перакрыты рух з Генічэска на Арабацкую стрэлку, а ў ноч на 9 чэрвеня быў пашкоджаны мост у Чангары.

Каментары2

  • Ёсік
    11.06.2026
    Рускія й украінцы - браты назаўсёды. А зараз: ноччу вораг атакаваў. Нельга расею называць фашысцкай ды нацысцкай дзяржавай? На пры канцы чэрвеня ў чацвёрты раз міністэрства абароны будзе праводзіць кангрэс па барацьбе з фашызмам, які "адраджаецца ў Заходняй Еўропе". Успамінаю гісторыю, якую расказвалі аб нападзе на СССР з боку Нямеччыны Адольфа Г., і разумею, што месца Нямеччыны заняла пуцінская расея - усё зьнішчаюць, украінцам забараняюць быць украінцамі са сваёй гісторыяй, культурай, мовай.
  • мае інвестыцыі ва ўкраінскія дроны спрацавалі
    11.06.2026
    Ёсік, i NN: "У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі" мае інвестыцыі ва ўкраінскія дроны спрацавалі !!! Жыве ВКЛ (BNR-RB)!

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Нявестка Ліліі Ананіч стала топ-менеджарам у БелТА — вярнулася на радзіму праз чатыры месяцы пасля эміграцыі ў Кітай24

Ва Украіне 14‑гадовая школьніца нарадзіла ад 60‑гадовага мужчыны. Яна кажа, што ён добры бацька, і прасіла не караць яго28

Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле3

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць