Свет2828

Ісландцы прагаласавалі супраць уступлення ў ЕС

Галасаванне «супраць» на рэферэндуме аб аднаўленні перамоў пра ўступленне ў ЕС стала выразным палітычным сігналам Бруселю, што для ісландскага грамадства цяжар членства ў Еўрасаюзе пераважае яго выгады.

Людзі падчас мітынгу супраць аднаўлення перамоў пра ўступленне ў ЕС у Рэйк’явіку, 27 жніўня 2026 года. Фота: AP Photo / Marco Di Marco

Ісландыя не будзе аднаўляць перамовы аб уступленні ў Еўрасаюз. На рэферэндуме 52,8% выбарцаў прагаласавалі супраць, 47,2% — за. Сам рэферэндум тычыўся не непасрэдна ўступлення ў ЕС, а аднаўлення перамоў, замарожаных у 2013 годзе.

Ісландыя і без таго цесна звязаная з Еўрасаюзам праз Еўрапейскую эканамічную прастору і Шэнген. Таму яе далучэнне магло б быць даволі простым. Аднак большасць выбаршчыкаў палічыла, што рызыкі для нацыянальнага суверэнітэту пераважваюць магчымыя выгоды.

Адной з галоўных тэм кампаніі стала рыбалоўства. Ісландцы асцерагаюцца, што пасля ўступлення ім давядзецца падпарадкоўвацца агульнай рыбалоўнай палітыцы ЕС і часткова страціць кантроль над адной з ключавых галін сваёй эканомікі. Таксама гучалі страхі наконт сельскай гаспадаркі і пашырэння паўнамоцтваў Бруселя ў эканамічнай палітыцы.

Нават рост напружанасці ў Арктыцы не змяніў настрою большасці. Прыхільнікі ЕС спасылаліся на заявы Дональда Трампа пра Грэнландыю і сцвярджалі, што сяброўства ў Саюзе дало б Ісландыі дадатковыя гарантыі. Але для выбарцаў гэтыя аргументы былі менш важнымі за жаданне захаваць самастойнасць.

Для Бруселя вынік стаў непрыемным сігналам. ЕС цяпер імкнецца ажывіць палітыку пашырэння. Уступленне багатай і стабільнай Ісландыі магло б паказаць, што сяброўства ў ЕС застаецца прывабным не толькі для краін Усходняй Еўропы.

У гэтым сэнсе ісландскае «не» нагадвае рашэнні Нарвегіі, якая двойчы — у 1972 і 1994 гадах — адхіляла ўступленне ў ЕС. Там таксама аднымі з галоўных прычын былі суверэнітэт і кантроль над рыбнымі рэсурсамі.

Пры гэтым вынік рэферэндуму не азначае, што ісландцы настроены супраць Еўропы. Хутчэй, яны лічаць цяперашнюю мадэль адносін з ЕС дастатковай і не хочуць адмаўляцца ад часткі нацыянальных паўнамоцтваў.

Каментары28

  • Рацыя
    30.08.2026
    Усё правільна! Навошта ім падпарадкоўвацца брусэльскім бюракратам?
  • Краіну не разламаць
    30.08.2026
    Трэба скочыць ў казённыя боты Масквы і шураваць пад Папасную змагацца з нацызмам
  • лагічна
    30.08.2026
    Фрайдман, на вялікі жаль, але сённяшняя ЕС адыйшла ад еўрапейскіх каранёў ды нават каранёў часоў заснавання ЕС, яшчэ тых пасляваенных. Таму ня дзіва, што ў многіх краінах усё больш крытыкі брусельскай палітыкі. Напрыклад людзі звярталі ўвагу на праблему з нелегальнымі мігрантамі, а ў адказ еўрабюрактары і іх левыя калегі журналісты абзывалі людзей крайнеправымі ды займаліся гульнёй у калярова-зялёную прапаганду. У той самы час ЗША і Кітай усё хутчэй развіваліся.

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны10

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

Забраў ката ў мяшку. Чаму беларус не змог вярнуць тавар у пункт выдачы заказаў?

«Зарабіў 1200, потым прыйшоў штраф на 1000». Беларусы дзеляцца ўмовамі працы на складзе Wildberries у «Вялікім Камені»12

Рада дырэктараў Nvidia не мае намеру вяртаць Джэнсэна Хуанга на пасаду генеральнага дырэктара1

Статкевіч пра Ціханоўскага: Ты патрэбны Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой57

Ці нападалі мядзведзі ў Беларусі на людзей?1

Мігранты ўсё радзей едуць у багатыя краіны. І гэта можа стаць праблемай для тых краін10

Навукоўцы прыдумалі аднаразовыя кубачкі для кавы без кроплі пластыку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны10

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць