Спорт

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

Трагедыя здарылася ў матчы 12‑га тура Сегунды (другога дывізіёна) паміж «Тэнэрыфэ» і «Андорай» (2:2).

На сёмай кампенсаванай да другога тайма хвіліне галкіпер гасцей Хесус Авона груба збіў форварда супернікаў Хесуса дэ Мігеля ў цэнтры поля, спрабуючы не даць яму завалодаць мячом. За гэта брамнік адразу атрымаў прамую чырвоную картку.

Форвард застаўся ляжаць на газоне, і праз некалькі секунд іншыя футбалісты заўважылі, што ён страціў прытомнасць. Гульца «Тэнэрыфэ» даставілі ў бальніцу на машыне хуткай дапамогі.

У дэ Мігеля амаль на 20 хвілін спыніліся сэрца і дыханне. Па дарозе ў бальніцу яму праводзілі сардэчна-лёгачную рэанімацыю.

Сёння раніцай клуб паведаміў, што 30‑гадовы іспанскі футбаліст памёр.

«З болем у сэрцы і камяком у горле, не ў сілах паверыць, што гэта праўда, «Тэнэрыфэ» паведамляе пра трагічную смерць Хесуса дэ Мігеля, якая наступіла ў гэты аўторак, 3 лістапада 2026 года, а 08:00.

Няма слоў суцяшэння, абсалютна нічога, што магло б змякчыць гэты смутак. Мы побач з яго спустошанай сям'ёй, побач з яго блізкімі, побач з усімі, хто сёння аплаквае гэты страшны вынік.

Сям'я Хесуса дэ Мігеля дзякуе за кожную праяву падтрымкі і з той жа шчырасцю просіць з максімальнай павагай паставіцца да іх прыватнага жыцця ў гэтыя страшныя хвіліны», — гаворыцца ў паведамленні клуба.

Каментары

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць