Расіянка Міра Андрэева цёпла звярнулася да ўкраінкі пасля перамогі на Выніковым тэнісным турніры
Світоліна ў адказ ухвальна кіўнула.

19‑гадовая расіянка Міра Андрэева выйграла выніковы турнір, перамогшы ўкраінку Эліну Світоліну з лікам 7:5, 6:3.
Падчас цырымоніі ўзнагароджання Андрэева павіншавала суперніцу з паспяховым сезонам і выказала захапленне яе вяртаннем у вялікі спорт пасля нараджэння дачкі.
«У цябе маленькая дачка. Выклікае захапленне тое, якіх вынікаў ты дасягаеш пасля вяртання. Гэта неверагодна складана. Я нават не магу ўявіць, колькі сіл гэта патрабуе», — сказала расіянка.
Світоліна ў адказ ухвальна кіўнула.
Перад пачаткам турніру Світоліна адмовілася ўдзельнічаць у сумеснай фотасесіі васьмі тэнісістак перад пачаткам турніру, дэманструючы непрыхільнае стаўленне да Андрэевай і беларускі Арыны Сабаленка.
Перамога Андрэевай вывела яе на другое месца ў сусветным рэйтынгу (у яе 7806 балаў). Сабаленка апусцілася на трэцяе месца (6685).
Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу
Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы
Сабаленка пракаментавала, што яе нецэнзурныя словы адрасаваліся не Світолінай
Латушка заклікаў адхіліць Арыну Сабаленка ад усіх турніраў пад эгідай WTA
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
Я з Бабруйска Мінск Дразды далёка..
З магілеўцамі толькі пад час футбола на " Спартаке" )))
Гісторыю у школе сярэдняй вучылі ці праходзілі?
Аб БХмяльніцкі Мазепа ,Тараса Бульба" ... скасавання Уніі...адкуль здраднікі..
Дзе в Украіне больш ўсяго русафідаў масквафілаў Захад Украіна Закарпацце..