Свет1111

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»

Абдул эль-Саед выйграў выбары ў рэспубліканца Майка Роджэрса.

AP Photo/Julia Demaree Nikhinson

Прадстаўнік Дэмакратычнай партыі Абдул Эль-Саед перамог на выбарах у Сенат ЗША ад штата Мічыган, абышоўшы рэспубліканца Майка Роджэрса. 42‑гадовы палітык стане першым мусульманінам у гісторыі амерыканскага Сената, піша Bild.

Падчас перадвыбарчай кампаніі яго неаднаразова крытыкаваў прэзідэнт Дональд Трамп, які называў Эль-Саеда «джыхадыстам». Пасля перамогі палітык звярнуўся да прэзідэнта:

«Дональд, я ведаю, што ў цябе былі праблемы з маім імем. Таму пасля таго, як Джэй Дзі прывядзе мяне да прысягі ў студзені, можаш проста называць мяне сенатарам».

Эль-Саед, які атрымаў адукацыю эпідэміёлага і раней узначальваў сістэму грамадскай аховы здароўя Дэтройта, зрабіў стаўку ў сваёй кампаніі на крытыку палітыкі Ізраіля ў сектары Газа і амерыканскай ваеннай дапамогі ізраільскім уладам.

У адным з перадвыбарчых відэаролікаў ён звязаў эканамічныя праблемы амерыканцаў з выдаткамі ЗША на падтрымку Ізраіля. Яго заявы выклікалі абвінавачанні ў антысемітызме, у тым ліку з боку часткі дэмакратаў. Сам Эль-Саед выступае за спыненне фінансавання амерыканскімі падаткаплацельшчыкамі ваенных аперацый Ізраіля.

Пазіцыя палітыка адносна Ізраіля выклікала рознагалоссі і ўнутры Дэмакратычнай партыі. Яго былая суперніца на ўнутрыпартыйных выбарах Хэйлі Стывенс перад галасаваннем заклікала падтрымаць рэспубліканца Майка Роджэрса.

Каментары11

  • Дык, а дзе няпраўда?
    04.11.2026
    Ён сапраўды быў звязаны з ісламскімі экстрымістамі ў Мічыгане - і не падлеткам, а ўжо працуючы ў сістэме аховы здароўя Дэтройта, і ні разу не гэтага не адмовіў, пераводзячы размову ў іншы бок.
  • Поцык
    04.11.2026
    Вот этого не понимаю совершенно. У человека ещё и отец имам. Представляю, что у него в голове.
  • хм
    04.11.2026
    Ну что, радостно, да?

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць