Грамадства88

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука

У гродзенскай краме «Еўраопт» на праспекце Янкі Купалы, 82а, пабачылі каларадскага жука ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку расійскай вытворчасці маркі «Юнона». Фотаздымкі незвычайнай знаходкі з’явіліся ў сацыяльных сетках. Слоік вагой 720 грамаў каштаваў 5,99 рубля, піша Hrodna.life.

Прадстаўнікі гандлёвай сеткі адрэагавалі на публікацыю і паведамілі, што праверылі партыю кансерваў у гэтай краме. Па іх словах, выпадак быў адзінкавым парушэннем якасці. Слоік з кузуркай утылізавалі, а пільнаму купцу падзякавалі за ўважлівасць.

Аднак некаторыя карыстальнікі паставіліся да такога тлумачэння скептычна. Адна з каментатарак заўважыла, што сетка не магла ўпэўнена сцвярджаць пра адзінкавы выпадак, калі не праверыла ўсе слоікі з партыі. На яе думку, усю партыю трэба было вярнуць пастаўшчыку або ўтылізаваць.

Знаходка выклікала шмат жартаў у сацыяльных сетках. Карыстальнікі абыгрывалі назву кансерваў «Юнона», жартавалі, што жук быў аматарам паесці, і нават называлі яго «амерыканскім шпіёнам».

Іншыя карыстальнікі таксама жартавалі пра незвычайную «камплектацыю» кансерваў, называючы жука дадаткам да гарніру або доказам натуральнасці прадукту. Некаторыя прыгадалі, што самі знаходзілі ў кансерваваным гарошку божую кароўку і вусеня.

Былі і больш сур'ёзныя заўвагі. Адзін з каментатараў раскрытыкаваў кантроль якасці на вытворчасці, адзначыўшы, што насякомае павінны былі знайсці і выдаліць яшчэ падчас аўтаматычнага фасавання прадукцыі.

Каментары8

  • лол
    05.11.2026
    жук перш трапіў у агульны кацёл і варыўся там, так што выдаленне аднаго слоіка нічога не мяняе
  • Сасіска
    05.11.2026
    Мы ўсё блмжэй да навінаў аб упаўшай сасісцы.
  • Žvir
    05.11.2026
    Сасіска, a što vy majecie na ŭvazie ?

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца18

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць