Свет2323

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк

Прэс-сакратарка Малапольскай паліцыі Катажына Цісла сказала выданню Onet, што нападнік, які ўчыніў страляніну ў цэнтры Кракава, з'яўляецца грамадзянінам Польшчы.

Скрыншот з відэа

Паводле слоў чыноўніцы, пры затрыманні ў мужчыны не было ніякіх дакументаў. Яго асобу паліцэйскія ўстанавілі ў выніку аператыўных мерапрыемстваў.

Як паведамляецца, нападніку 24 гады. Цяпер ён знаходзіцца на аперацыі, таму кантактаваць з ім пакуль немагчыма. Паводле інфармацыі Onet, ягоны стан крытычны.

Усяго падчас тэракту як мінімум 5 чалавек загінулі, 17 было паранена, з іх двое паліцыянтаў. Стрэлы былі зробленыя з аўтамабіля, які праязджаў праз плошчу Галоўны Рынак. Напад быў здзейснены ў людным цэнтры Кракава, дзе мноства людзей у суботу проста шпацыруе. Зламыснік страляў абы ў каго. 

Пры гэтым, як паведамляе агенцтва PAP са спасылкай на паліцыю, нападнікаў магло быць і двое. Пра асобу меркаванага другога пакуль што ніякіх звестак няма. 

Праз нейкі час, аднак, паліцыя інфармацыю пра магчымага другога выканаўцу тэракта афіцыйна зняпраўдзіла.

Каментары23

  • Фэйлдстэйт
    07.11.2026
    Не змаглі Туск з Наўроцкім перабіць павестку сваёй псеўдазаварушкай вакол канстытуцыйнага суда. Праблема занадта глыбокая. Грамадства даведзенае да ручкі. Тэрарызм у школах, зараз у грамадскіх месцах, што далей? Дзяржава цалкам згубіла сваіх людзей і не працуе!
  • Литвин
    07.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Юзік
    07.11.2026
    Калі на імгненне падумалась, што ў Беларусі такое немагчыма, але адразу ўзгадаў пра гэбіскцкі выбух у метро 2011

Цяпер чытаюць

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка14

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка

Усе навіны →
Усе навіны

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

Міністр абароны Вялікабрытаніі: Пуцін халоднакроўны забойца4

Павел Белавус расказаў, як за кратамі даведаўся пра Нобелеўскую прэмію Бяляцкага

На фронце знайшлі загінулым 25‑гадовага беларуса з пазыўным «Дэкан»6

Расія рэкорднымі тэмпамі прадае золата, а Польшча за апошнія гады купіла яго найбольш за ўсіх у Еўропе10

Заснавальнік партала Realt.by прадае дом за $3 мільёны9

Як выглядае элітны клубны квартал нулявых у Мінску2

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе28

У Мінску датэрмінова закрылі анімалістычную выставу. Прычына можа быць у асобных мастаках1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка14

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць