Свет2727

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек

Польскі ўлады ўдакладнілі колькасць ахвяр страляніны ў Кракаве: загінулі шэсць чалавек, яшчэ 15 атрымалі раненні. Адна з параненых жанчын памерла ў бальніцы. Паводле звестак выдання Onet, нападнікам быў Міхал А. з горада Астровец-Свентакшыскі. Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы пацвердзіла, што ён з'яўляецца грамадзянінам краіны.

Паліцыянт ахоўвае месца падзеі. Фота: AP Photo/Beata Zawrzel

Паводле інфармацыі ад сведкаў, каля трэцяй гадзіны дня 7 лістапада аўтамабіль на вялікай хуткасці выехаў на плошчу Рынак у самым цэнтры Кракава. У машыне знаходзіўся мужчына ў масцы, які адкрыў агонь па людзях. Мінакі пачалі ўцякаць і хавацца ў кавярнях, рэстаранах і пад'ездах.

Як высветліў Onet, Міхал О. меў дазвол на захоўванне дзвюх адзінак зброі. Ён перасоўваўся на аўтамабілі, зарэгістраваным на яго 52‑гадовага бацьку, жыхара Свентакшыскага ваяводства (цэнтр ваяводства — горад Кельцы). Бацька таксама меў дазвол на зброю і валодаў ажно адзінаццаццю адзінкамі. Раней ні бацька, ні сын не траплялі ў поле зроку праваахоўных органаў.

Падчас затрымання нападніка паранілі паліцэйскія. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы, яго стан стабільны.

Паводле прадстаўніцы Малапольскага ваяводскага ўпраўлення паліцыі Катажыны Цісла, мужчына быў апрануты ў вопратку вайсковага тыпу і карыстаўся даўгаствольнай агнястрэльнай зброяй, падобнай да вайсковай. Магчыма, гэта была самазарадная вінтоўка AR-15. У ягоным аўтамабілі паліцэйскія знайшлі шмат іншай зброі і боепрыпасаў.

У багажніку таксама знайшлі вайсковы заплечнік, падсумкі і штык-нож.

Адразу пасля тэракту з'яўляліся версіі, што стралок раней служыў у польскім войску. Аднак жа міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш гэтую інфармацыю адназначна зняпраўдзіў:

«Мужчына не быў і не з'яўляецца вайскоўцам Войска Польскага і ніколі не меў нічога агульнага з войскам».

Каментары27

  • Вольга
    07.11.2026
    Кончаныя здараюцца паўсюль. Трэба будаваць эфектыўныя механізмы высочвання іх у дэмакратычных краінах - да таго, як яны праявяцца.
  • Žvir
    07.11.2026
    Вольга, aha, tatalny kantrol, prasłuchoŭka ŭsiaho i paŭsiul, miedycynskaje testavannie, palihraf, eliektronny branzaliet na kožnuju nahu ? Ci mo adrazu pa-Oruełu, 1984 ?
    Jak vy sabie ŭjaŭliajecie vašuju prapanovu biez abmiežavannia pravoŭ i svabod čałavieka ? Vy što, zusim užo taho ?..
  • Поцык
    07.11.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць