Трамп плануе ўзяць з сабой у паездку на Філіпіны і ў Кітай мільярдэра Ілана Маска.

Тэма ўкраінскага канфлікту, як чакаецца, не ўвойдзе ў парадак дня магчымай сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным і старшынёй КНР Сі Дзіньпінам на саміце Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва. Пра гэта паведаміла Associated Press са спасылкай на свае крыніцы.
На трохбаковай сустрэчы адной з галоўных тэм стануць намаганні па абмежаванні ядзерных узбраенняў. Таксама чакаецца, што лідары абмяркуюць Іран.
Трамп плануе ўзяць з сабой у паездку на Філіпіны і ў Кітай мільярдэра Ілана Маска. Аднак, паводле слоў чыноўнікаў, Маск, чыёй сістэмай Starlink карыстаюцца ўкраінскія вайскоўцы, не будзе ўдзельнічаць у трохбаковай сустрэчы.
Амерыканскі лідар таксама не плануе абмяркоўваць з Сі сітуацыю вакол адхілення Джэнсена Хуанга ад пасады генеральнага дырэктара Nvidia праз яго пазашлюбныя адносіны з кіраўніцай кампаніі Megaspeed Эліс Хуанг, якую амерыканскія спецслужбы лічаць кітайскай шпіёнкай.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
И уже давно лишний....