Усяго патроху22

Праверце, ці вы адышлі ад навагодняй ночы. Рашыце гэтую задачу пра капелюшы

Чарговая галаваломка для размінкі мозгу дапаможа вам зразумець, што ўся штука ў капелюшы.

Задача

У забаўляльнай віктарыне бяруць удзел тры чалавекі. У вядоўцы ёсць куфар з капелюшамі, і ён паказвае ўдзельнікам, што там ляжыць пяць капелюшоў: тры чорныя і два белыя. 

Удзельнікі становяцца адзін за другім ў рад такім чынам, што апошні бачыць перад сабой дзве патыліцы іншых удзельнікаў, сярэдні — адну, а ўдзельнік, які стаіць спераду, не бачыць нічога, акрамя сцяны. Удзельнікам завязваюць вочы і кожнаму надзяваюць на галаву капялюш. Затым вядоўца здымае павязкі з вачэй і просіць кожнага правільна назваць колер свайго капелюша.

Залішне казаць, што ўдзельнікі не бачаць, якога колеру капялюш у іх на галаве. Вядоўца спачатку пытаецца ва ўдзельніка ў канцы чаргі: «Якога колеру ў цябе капялюш?» Той адказвае, што не ведае. Вядоўца пытае ў гульца пасярэдзіне, але ён таксама не ведае. Калі ж вядоўца пытае пра колер галаўнога ўбору ў першага ўдзельніка — той адказвае правільна і перамагае.

Якога колеру на ім была шапка і адкуль ён гэта ведаў?

Падказка

Popular Mechanics прапануюць уявіць, што вы ўдзельнік, які знаходзіцца ў канцы чаргі. Што вы бачыце? Затым уявіце, што вы ўдзельнік у цэнтры чаргі…

Адказ знаходзіцца пад фота.

Фота: vecteezy

Рашэнне

Пачніце з апошняга ўдзельніка ў чарзе, які адказвае першы. Ён стаіць у чарзе ззаду, бачыць двух удзельнікаў перад сабой і не ведае, якога колеру ў яго шапка. Ёсць тры чорныя капелюшы і толькі два белыя, таму, калі б ён убачыў белыя капелюшы на абодвух гульцах перад сабой, ён бы ведаў, што на ім чорны капялюш. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што ён не бачыць перад сабой двух белых капелюшоў.

Той факт, што першы гулец не змог разгадаць загадку, гаворыць другому ўдзельніку гульні, які знаходзіцца ў сярэдзіне чаргі, нешта важнае: ён і чалавек перад ім не могуць быць у белых капелюшах. Гэта пакідае тры варыянты.

А) І ён, і чалавек наперадзе ў чорных капелюшах.

Б) Чалавек наперадзе ў белым капелюшы, а ён у чорным.

В) Мужчына наперадзе ў чорным капелюшы, а ён у белым.

Калі б чалавек пасярэдзіне ўбачыў перад сабой белы капялюш, ён бы зразумеў, што варыянт «Б» правільны, абвясціў бы, што ён у чорным капелюшы, і выйграў. Паколькі ён не разумее, якога колеру капялюш на ім, мы ведаем, што ён павінен бачыць перад сабой чорны капялюш, бо гэта пакідае адкрытай магчымасць таго, што на ім быў бы ўбор любога колеру (варыянт A ці В).

А цяпер разгледзім тры варыянты з пункту гледжання чалавека, які знаходзіцца наперадзе. Ён не ведае, які з апошніх варыянтаў, А ці В, правільны. Але ў любым выпадку ён павінен быць у чорным капелюшы.

Каментары2

  • Абу
    01.01.2023
    Вядома, у бел-чырвона-белым!
  • ш ляпы
    01.01.2023
    вось у тым-то і справа, што вядома (ведомое)
    а колер нацыі насамрэч
    ш

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка7

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Скіндзераў насамрэч у вышуку ў Беларусі. Але толькі за дачу хабару4

Кот стаў зоркай спектакля ў Маскве2

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю82

Трамп назваў самага ўплывовага чалавека ў свеце3

Асабістая доктарка Лукашэнкі купіла дом за 200 метраў ад плота яго рэзідэнцыі17

Зяленскі заявіў, што Крымскі мост «усё роўна не вытрымае»4

У Лунінцы з'явіўся вагон-рэстаран, дзеля якога туды едуць з іншых гарадоў6

З Мінска і Пінска на ўвесь свет: як сям’я Бэнэнсанаў-Саламон змяніла бізнес, дабрачыннасць і праваабарончы рух

«Мы будзем памятаць яе маладой» і «Гэта ж Дзмітры Рабаў!» Што яшчэ людзі пішуць пра новую версію «Быхаўскай мадонны»?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка7

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць