Данія хоча знізіць узрост аборту без згоды бацькоў да 15 гадоў з 18 гадоў у адпаведнасці з узростам згоды ў краіне. Пра гэта заявіла міністарка па гендарнай роўнасці Мары Б'ерэ, паведамляе Reuters.

У цяперашні час дзяўчатам да 18 гадоў дазволена рабіць аборт, але толькі са згоды бацькоў.
«Аборт можа быць звязаны з многімі эмоцыямі, пачуццём віны і сораму. Пытацца згоды бацькоў ва ўзросце да 18 гадоў можа быць зневажальным і мець сур'ёзныя наступствы», — напісала Б'ерэ ў твітары.
«Мы хочам змяніць гэта, каб маладыя людзі маглі выбіраць, прыцягваць сваіх бацькоў ці не», — дадала яна.
Данія была адной з першых краін Заходняй Еўропы, якія легалізавалі гэтую практыку ў 1973 годзе. Да гэтага жанчынам патрабаваўся дазвол доктара, каб зрабіць аборт.
-
Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой
-
У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае
-
Ле Пен: Францыя пры мне не будзе аказваць Украіне новай фінансавай дапамогі, але папярэднія абавязацельствы выканае
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары