Спорт

За паўтара месяцы да Алімпіяды ў Сене выявілі кішачную палачку

Бактэрыі здольныя выклікаць дыярэю і нават развіццё менінгіту.

Фота: AP Photo/Thomas Padilla, File

У рацэ Сена, якая перасякае Парыж, дзе праз паўтары месяцы пройдуць заплывы алімпійцаў, выявілі небяспечны ўзровень кішачнай палачкі і энтэракокаў, піша Расійская служба Радыё Свабода са спасылкай на групу маніторынгу якасці рачной вады.

Бактэрыі, здольныя выклікаць дыярэю і нават развіццё менінгіту, выяўляліся ў пробах вады на працягу ўсяго першага тыдня чэрвеня — пасля працяглых залеваў у Парыжы. AP тлумачыць, што дажджавая вада трапляе ў каналізацыйную сістэму і, каб прадухіліць затапленне вуліц, яе лішкі выводзяцца ў Сену. Па той жа прычыне спаборніцтвы па плаванні ў Сене ўжо адмянялі ў мінулым жніўні.

Купацца ў Сене ў асноўным з-за яе забруджанасці было забаронена больш за сто гадоў. Для вырашэння праблемы ў маі было адкрыта падземнае вадасховішча, здольнае змясціць 50 тысяч кубаметраў вады падчас моцных дажджоў.

Міжнародны алімпійскі камітэт не губляе ўпэўненасці ў тым, што алімпійскія спаборніцтвы па плаванні ўсё ж такі пройдуць у Сене побач з Эйфелевай вежай. Мэр Парыжа Ан Ідальго нядаўна паўтарыла сваё абяцанне выкупацца ў Сене перад пачаткам спаборніцтваў.

Летнія Алімпійскія Гульні ў Парыжы пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня. Першыя заплывы алімпійцаў у Сене плануюцца 30 ліпеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

Стыхійныя горкі для цюбінгу ў Мінску будуць засыпаць пяском

У продажы з'явіўся заменнік Nesquik ад «Савушкавага»2

У Мексіцы памёр адзін з найбуйнейшых наркабаронаў у гісторыі4

У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты

У Крамлі заявілі, што будуць далей ваяваць дзеля «міру на стагоддзі»5

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя1

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера3

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»32

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць