Эканоміка77

Галоўчанку не трывожыць тое, што трывожыць Лукашэнку

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, які 17 чэрвеня рабіў даклад Лукашэнку, заявіў у каментарыі дзяржаўным СМІ, што лічба адмоўнага сальда ў знешнім гандлі «не выклікае нейкай занепакоенасці», і яна, маўляў, «будзе перакрытая ўжо па выніках трох кварталаў». Перад гэтым на адмоўную лічбу звярнуў увагу Лукашэнка.

Раман Галоўчанка

Падчас дакладу Лукашэнкі прэм'ер-міністр адзначыў, што за студзень — май з пяці асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця «цалкам выкананыя і перавыкананыя чатыры».

Лукашэнка, у сваю чаргу, заявіў, што ў эканоміцы «ёсць пэўныя, як заўсёды, насцярожвальныя фактары»:

«Але самае галоўнае, я заўважыў у сродках масавай інфармацыі рознага ўзроўню, тое, што ў нас адмоўнае сальда. Хоць невялікае, але складваецца адмоўнае сальда».

Аднак жа, паводле Галоўчанкі, які пракаментаваў сітуацыю ўжо пасля выхаду ад Лукашэнкі, «ніякай катастрофы няма».

«Калі казаць пра прычыны, то яны празаічныя: сусветная цана на нафту вырасла. Мы купляем сырую нафту, таму гэта адыграла на павелічэнне кошту імпарту, плюс знізіліся цэны на традыцыйныя беларускія тавары на знешніх рынках», — сказаў прэм'ер.

Таму цяпер беларускія вытворцы, «хоць і павялічылі фізічныя аб'ёмы экспарту практычна на 10%, але ў грашах атрымалі крыху менш з-за цэнавай прасадкі». Аднак жа з красавіка, маўляў, назіраецца адваротная дынаміка, «цэны пачынаюць падрастаць». 

Каментары7

  • 0101
    17.06.2024
    А Віця з Дхмай працягваюць абдзіраць БеЛАЗ- “ нічога катастрафічнага”!
  • Шульман
    17.06.2024
    Самый слабый премьер за все время. Главспец управделами как был, таким и остался. Морду только наел.
  • ))
    17.06.2024
    Шульман, не премьер, а мальчик для публичного битья на нарадах у Лукашенко. 

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка6

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў самага ўплывовага чалавека ў свеце3

Асабістая доктарка Лукашэнкі купіла дом за 200 метраў ад плота яго рэзідэнцыі17

Зяленскі заявіў, што Крымскі мост «усё роўна не вытрымае»4

У Лунінцы з'явіўся вагон-рэстаран, дзеля якога туды едуць з іншых гарадоў6

З Мінска і Пінска на ўвесь свет: як сям’я Бэнэнсанаў-Саламон змяніла бізнес, дабрачыннасць і праваабарончы рух

«Мы будзем памятаць яе маладой» і «Гэта ж Дзмітры Рабаў!» Што яшчэ людзі пішуць пра новую версію «Быхаўскай мадонны»?10

Акцёра Дэпардзьё і пісьменніка Уэльбека абвінавачвае ў сэксуальным гвалце акцёрка з фільма «Спа»3

Падчас смяротнага пакарання ў Тэхасе, якое доўжылася больш за гадзіну, асуджаны крычаў ад болю6

Беларусы масава шукаюць у Google «ваеннаабавязаны». У чым прычына?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка6

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць