Свет77

Орбан: Рускія разумеюць толькі мову сілы, але Расія — не пагроза для НАТА, бо не можа справіцца нават з Украінай

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан не бачыць рэальнай ваеннай пагрозы з боку Расіі для краін НАТА, бо яна аказалася няздольнай дасягнуць жаданага ва Украіне. Але ў той жа ён час заявіў, што Украіна «прайграе вайну».

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. Фота: AP Photo / Denes Erdos

Орбан сказаў, што не баіцца пашырэння расійска-ўкраінскай вайны да глабальнай, паведамляе «Еўрапейская праўда».

«Расейцы занадта слабыя для гэтага. Яны не могуць нават перамагчы Украіну, таму яны не могуць сапраўды напасці на НАТА», — заявіў ён.

У той жа час у адказе на іншае пытанне ён заявіў, што Украіна «прайграе вайну» і што, маўляў, рэальныя перамовы аб яе спыненні будуць паміж Расіяй і ЗША.

«Ні Еўропа, ні Украіна не змогуць дамовіцца з Расіяй. Украіна — таму што прайграе вайну, а Еўропа — таму што занадта ўцягнутая ў гэта. Трэба, каб гэта было пагадненне паміж расіянамі і амерыканцамі», — сказаў прэм'ер Венгрыі ў інтэрв'ю LCI.

Каментары7

  • Суповой пакетик
    09.06.2025
    Эвона, как крутит лисий хвост!
  • %
    09.06.2025
    Расея сапраўды не можа быць пагрозай НАТА, пагатоў ЗША. У канвекцыйнай вайне без розных там "але" яна прайграе. Што есьць відавочнай пагрозай, але тут ужо усяму чалавецтву - ядзерная зброя. Ну і яшчэ можна думаць, што у хаўрусе з - напрыклад - Кітаем пагроза куды больш відавочная. Але ці патрэбна вайна Кітаю.
  • М
    09.06.2025
    Ня здолела справіцца, але Ўкраіна прайграе вайну.😁😁😁😁 Гэта і вашым і нашым.

    Але Орбан мае рацыю, вайна Расеі з ЗША ці Брытаніяй будзе доўжыцца 45 хвілін, пакуль ня будуць зьнішчаны тысячы цэляў на Масковіі.

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Я нічога не чуў пра запаволенне Starlink ва Украіне4

Стыхійныя горкі для цюбінгу ў Мінску будуць засыпаць пяском

У продажы з'явіўся заменнік Nesquik ад «Савушкавага»2

У Мексіцы памёр адзін з найбуйнейшых наркабаронаў у гісторыі4

У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты

У Крамлі заявілі, што будуць далей ваяваць дзеля «міру на стагоддзі»5

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя1

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»33

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць