Грамадства

У Бабруйску выставілі на аўкцыён цэлы чатырохпавярховы дом па цане 10 кватэр

Чатыры гады таму ў дом павінны былі засяліцца дзясяткі сем’яў, але ўрэшце праект не быў закончаны, і цяпер будынак спрабуюць прадаць з малатка, піша Telegraf.news.

На продаж выстаўлены закансерваваны недабудаваны чатырохпавярховік на бабруйскай вуліцы Гарэліка, №380. Раней на гэтым месцы стаялі занядбаныя вайсковыя казармы, якія потым набыў прыватны забудоўшчык ТАА «Чывонх Інвестмент».

У 2018 годзе кампанія пачала рэканструкцыю, ператвараючы казармы ў жылыя чатырохпавярховыя дамы з кватэрамі на 1—3 пакоі з сучаснай свабоднай планіроўкай. Для паскарэння будаўніцтва кватэры прадавалі яшчэ на этапе рэканструкцыі з магчымасцю растэрміноўкі (ад 320 даляраў за квадратны метр).

Праект так і не быў завершаны і людзі засталіся без абяцаных кватэр, з судовай цяганінай. Цяпер жа будынак выстаўлены на продаж з пачатковай цаной 1,12 мільёна рублёў, што фактычна адпавядае кошту 10 кватэр у Бабруйску. Сярэдняя цана кватэры ў горадзе сёння складае каля 100—120 тысяч рублёў. Агульная плошча дома — 4 400,3 квадратнага метра.

Аднак стан будынка далёкі ад ідэальнага. Знешне дом выглядае прыстойна дзякуючы фасадным работам забудоўшчыка, але ўнутры адсутнічаюць пліты перакрыцця паміж паверхамі, на сценах відаць расколіны, плямы і цвіль, не прыбранае будаўнічае смецце.

Арганізатары аўкцыёну папярэдзілі, што ўдзельнікі электронных таргоў павінны абавязкова агледзець аб’ект перад тым, як рабіць стаўку, бо стан будынка не вельмі добры.

Каментары

Цяпер чытаюць

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай8

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна перамагчы баршчэўнік воцатам і соллю?3

Еўрапейскім грузаперавозчыкам дазволілі ездзіць па тэрыторыі Беларусі. Але толькі пры пэўных умовах

Mark Formelle аб'явіў пра маштабны рэбрэндынг7

«А пятай раніцы спаць ужо немагчыма». Мінчук паскардзіўся ў Мінгарвыканкам на сабачы брэх

З-пад Пінска на Валынь сёння заляцеў паветраны зонд. Украіна лічыць гэта наўмыснай аперацыяй1

У Гаазе прызналі М'янму вінаватай у генацыдзе народа рахінджа1

«Блішчыць як Swarovski». Беларускі палююць на танныя бранзалеты з царкоўных крам3

Беларусь пераплочвае за транзіт калію праз Расію сотні мільёнаў даляраў23

Ілан Маск: Трэба спачуваць не толькі ўкраінцам, але і расіянам34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай8

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць