Ежа

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Свежыя салаты і грэцкія клубніцы абяцаюць стаць такімі ж звыклымі стравамі велікоднага стала, як булкі і яйкі. Перад Вялікаднем на Камароўскім рынку ў Мінску клубніцы прадавалі ўжо па 10 рублёў за 1 кг, значна патаннела і радыска, піша Smartpress.by.

Клубніц дастаткова шмат, уся ягада буйная, ярка-чырвоная, у латках і на вагу. На смак — не вадзяністая, хоць і не мае таго салодка-сезоннага смаку і водару, як хатняя беларуская клубніца, якая з'яўляецца звычайна ў другой палове чэрвеня.

Але і грэцкія ў красавіку запатрабаваныя. Яны і прыгожыя, і сакавітыя, і ўжо цалкам даступныя — цана на клубніцы апусцілася да 10‑12 рублёў за 1 кг.

А вось буякі, падзенне кошту якіх так радасна праанансаваў Smartpress.by раней, прыпыніліся ў цане, яна нават зноў дзе-нідзе паднялася. Як і ў сакавіку, іх перад Вялікаднем прапануюць купіць за 80‑120 рублёў за 1 кг. Буйныя, адборныя, вонкава шыкоўныя — але не ўсім па кішэні.

З садавіны добрыя яблыкі (2‑6 рублёў за 1 кг), грушы (5‑7 рублёў за 1 кг), апельсіны, мандарыны (3‑8 рублёў за 1 кг), слівы (3‑5 рублёў за 1 кг) і вінаград (4‑15 рублёў за 1 кг).

Асобная ўвага — да радыскі і свежай зеляніны. Калі зусім нядаўна радыска прадавалася толькі ў некалькіх пунктах на ўсім рынку, то зараз радыс кідаецца ў вочы. Вялікія кучы на прылаўках, яго можна памацаць і нават пакаштаваць. Па цане розны — ад 4 да 10 рублёў за 1 кг.

— Не хвалюйцеся, не завялая, — апраўдваюцца прадаўцы, адказваючы на здзіўленыя пытанні пакупнікоў пра танны кошт на радыску. — Проста на смак крыху іншая, чым тая, што побач, за 8 рублёў. Тая, што за 4 рублі, такі ж сакавітая — проста не настолькі салодкая. Хочаце пакаштаваць?

Свежая зеляніна традыцыйна прадаецца па 1, 5‑3 рублі за 100 грам, менш распаўсюджаныя кінза, рукала, шпінат — па 4‑5 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»7

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус на юнацкай Алімпіядзе заваяваў бронзу ў брэйкінгу. Вось як яго сустрэлі дома2

У Малдове адмянілі канцэрт беларускага музыкі ДзіДзюЛі пасля зваротаў украінскіх дыпламатаў24

Пад Уроцлавам знайшлі магілу аднаго з пачынальнікаў Слуцкага паўстання. Пасля вайны ён схаваўся ў Сілезіі і выдаваў сябе за матэматыка са Львова2

ЕС уводзіць санкцыі супраць заснавальніцы Wildberries Таццяны Кім7

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны25

«Памятнік жэртвам фашызму»: у Азарычах з’явіўся дзіўны ўказальнік28

Новы вобраз Міхалка. Як прайшоў канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» ў Берліне23

У Мінску ўжо паставілі першую ёлку5

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»7

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць