Брытанскія ўзброеныя сілы перахапілі нафтавы танкер расійскага «ценявога флоту» ў Ла-Маншы ў ноч на нядзелю, піша ВВС.
У ходзе аперацыі, якая доўжылася шэсць гадзін, камандос Каралеўскай марской пяхоты і адмыслова падрыхтаваныя супрацоўнікі праваахоўных органаў з Нацыянальнага агенцтва па барацьбе са злачыннасцю пры падтрымцы ВПС узышлі на борт танкера Smyrtos.
Аперацыя праводзілася пры падтрымцы самалётаў Марской авіяцыйнай групы, самалёта Каралеўскіх ВПС P-8, а таксама караблёў HMS Sutherland і HMS Ledbury. Нафтавы танкер Smyrtos ходзіць пад сцягам Камеруна і ў цяперашні час, паводле звестак Marine Traffic, стаіць на якары ў Ла-Маншы.
Аперацыя, праведзеная ў нядзелю раніцай, ажыццяўлялася ў супрацоўніцтве з Францыяй, паведаміла Міністэрства абароны. У заяве гаворыцца, што судна затрымана і будзе знаходзіцца пад наглядам каля паўднёвага ўзбярэжжа на час правядзення расследавання.
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер заявіў, што ён аддаў распараджэнне пра перахоп.
«Гэтая паспяховая аперацыя наносіць чарговы ўдар па Расіі і нагадвае тым, хто падсілкоўвае вайну Пуціна ва Украіне, што мы не дазволім ім схавацца», — напісаў Стармер у сваім паведамленні на X.
Міністр абароны Дэн Джарвіс сказаў: «Расія спадзяецца на свой «ценявы флот» для фінансавання канфлікту ва Украіне, і нашы меры па перахопе наносяць удар па незаконнай вайне Пуціна».
Расія выкарыстоўвае «ценявы флот» танкераў з непразрыстай структурай уласнасці, каб абысці міжнародныя санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да яе нафтавага экспарту. Паводле звестак Міністэрства абароны, «ценявы флот», які складаецца з больш чым 700 судоў і адказвае за перавозку 75% расійскай нафты, што падпадае пад санкцыі, з’яўляецца жыццёва важнай лініяй забеспячэння для Крамля. Брытанія ўжо ўвяла санкцыі ў дачыненні да больш чым 500 судоў.
-
У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае
-
Ле Пен: Францыя пры мне не будзе аказваць Украіне новай фінансавай дапамогі, але папярэднія абавязацельствы выканае
-
Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары