Грамадства55

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»

З супрацоўнікамі КДБ Надзейка сустракаўся ў Будапешце, дзе беларускія і расійскія спецслужбы пачуваліся ў бяспецы.

Падрабязнасці супрацоўніцтва з Камітэтам дзяржбяспекі грамадзяніна Беларусі Уладзіслава Надзейкі паведаміў у рэпартажы «Nowa zimna wojna» («Новая халодная вайна») увечары 25 кастрычніка польскі тэлеканал TVP, піша «Позірк».

У рэпартажы расказалі, што Надзейка пераехаў у Польшчу з Гродна пасля падзей 2020 года. Пражываў у Беластоку, «шпіёнскую дзейнасць» ажыццяўляў, маскіруючыся пад кіроўцу таксі.

Знаёмая мужчыны на ўмовах ананімнасці паведаміла аўтарам рэпартажу, што пасля размоваў з Надзейкам да яе бацькі ў Беларусі прыходзілі супрацоўнікі КДБ. «Яны ведалі пра мяне ўсё. Што я была валанцёрам, што была ў палку (верагодна, гаворка пра Полк Каліноўскага. — «Позірк»)», — сказала яна.

«У яго была легенда, што ён такі бедны таксіст, у яго наогул няма грошай. Бачна было, як ён працуе — ён наогул не працуе», — адзначыла яна, падкрэсліўшы, што лад жыцця Надзейкі ўказваў на немалыя выдаткі: на арэнду аўтамабіля таксі, кватэры, «алкаголь кожны дзень, наркотыкі».

«Ён казаў, што раней займаўся кантрабандай цыгарэт. Казаў, што мае столькі грошай, што хопіць да канца жыцця», — паведаміла жанчына.

У сюжэце звяртаецца ўвага, што Надзейка пражываў у Беластоку ў «люксавых апартаментах у самым цэнтры горада», за арандаванае жыллё плаціў гатоўкай.

Будучы ўдзельнікам «Паспалітага рушэння» — спартыўна-патрыятычнай арганізацыі, якая займалася ў Польшчы фізічнай і мілітарнай падрыхтоўкай беларусаў (спыніла дзейнасць у жніўні 2025-га) — мужчына перадаваў КДБ прозвішчы яе членаў, адзначаецца ў рэпартажы.

Паведамляецца, што з супрацоўнікамі КДБ Надзейка сустракаўся ў Будапешце, дзе ў часы праўлення прэм’ер-міністра Віктара Орбана беларускія і расійскія спецслужбы пачуваліся ў бяспецы.

Таксама ў сюжэце паведамляецца, што з КДБ супрацоўнічаў былы намеснік дырэктара Службы інфармацыі і бяспекі (СІБ) Малдовы Аляксандр Балан, затрыманы ў верасні 2025 у Румыніі. Месцам іх сустрэч таксама быў Будапешт, названыя супрацоўнікі беларускай спецслужбы, якія прыязджалі туды на аўтамабілі — Уладзімір Варажбітаў, Уладзімір Ярмак і Мікалай Дукшта.

Аб затрыманні Надзейкі і змяшчэнні яго пад варту на тры месяцы 10 верасня 2025 года паведаміла Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (АУБ). Адзначалася, што ён ажыццяўляў выведвальную дзейнасць на тэрыторыі Польшчы і Венгрыі, а затрыманне беларуса стала вынікам «працяглай аперацыі, праведзенай АУБ сумесна з чэшскімі, венгерскімі, румынскімі і малдаўскімі спецслужбамі».

23 верасня 2025 года паведамлялася, што ва Уладзіслава Надзейкі знойдзены спіс суайчыннікаў, якія атрымалі ў Польшчы прытулак. Адзначалася, што на замову КДБ Беларусі мужчына сачыў за фігурантамі спісу, збіраў на іх дасье і перадаваў у Мінск.

Каментары5

  • Алесь
    26.10.2026
    samson, супакойцеся. Калі вы дагэтуль не зразумелі, то зараз ідзе вайна. І на баку зла ня толькі лукашэнкаўскі рэжым, але і яго расейскія гаспадары з усімі іх рэсурсамі. У гэтых умовах было б дзіўным выключаць магчымасць паспяховых аперацый з іх боку таксама.
  • samson
    26.10.2026
    Алесь, шаноўны, не кажы, што мне рабіць, а я не буду казаць куды табе ісці. Якая вайна, якія аперацыі, што ты нясеш? Абыякавасць, некампетэнтнасць, безадказнасць і ганебнае стаўленне да лёсу людзей. Дарэчы не толькі ў гэтай цудоўнай суполцы. Гаюн, ЧКБ і іншыя. Каб не было паспяховых аперацый трэба ЗАГАДЗЯ казаць людзям: "Ідзіце да нас, але памятайце, што мы некампетэнтныя" і адразу не будзе ніякіх пытаньняў ні да структуры, ні да тых хто прыйшоў у яе звонку. Але ж чагосьці гэтага не адбываецца, толькі ноўнэймы ў каментарах супакойваюць. Ага.
  • пытанне
    26.10.2026
    Спадар Жвір, гэта таксама бедны беларус, якога дыскрымінуюць палякі?

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка6

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў самага ўплывовага чалавека ў свеце3

Асабістая доктарка Лукашэнкі купіла дом за 200 метраў ад плота яго рэзідэнцыі17

Зяленскі заявіў, што Крымскі мост «усё роўна не вытрымае»4

У Лунінцы з'явіўся вагон-рэстаран, дзеля якога туды едуць з іншых гарадоў6

З Мінска і Пінска на ўвесь свет: як сям’я Бэнэнсанаў-Саламон змяніла бізнес, дабрачыннасць і праваабарончы рух

«Мы будзем памятаць яе маладой» і «Гэта ж Дзмітры Рабаў!» Што яшчэ людзі пішуць пра новую версію «Быхаўскай мадонны»?10

Акцёра Дэпардзьё і пісьменніка Уэльбека абвінавачвае ў сэксуальным гвалце акцёрка з фільма «Спа»3

Падчас смяротнага пакарання ў Тэхасе, якое доўжылася больш за гадзіну, асуджаны крычаў ад болю6

Беларусы масава шукаюць у Google «ваеннаабавязаны». У чым прычына?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка6

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць