Кіно11

У Польшчы памёр амерыканскі акцёр Стэйсі Кіч

Яму было 85 гадоў.

Стэйсі Кіч. Фота: David Giesbrecht/NBC via Getty Images

У Польшчы памёр амерыканскі акцёр Стэйсі Кіч. Ягоная жонка Малгажата Тамасі пацвердзіла гэтую інфармацыю выданню Variety.

Паводле яе слоў, Кіч памёр «пасля працяглай і цяжкай барацьбы з сур'ёзным захворваннем сэрца і сардэчнай недастатковасцю» ў сямейным доме ў Магдаленцы.

Уолтэр Стэйсі Кіч нарадзіўся ў 1941 годзе ў штаце Джорджыя ў сям'і акцёраў, першапачаткова вывучыўся на акцёра.

Стэйсі Кіч вядомы па ролях у фільмах «Небраска», «Новыя цэнтурыёны», «Амерыканская гісторыя X», «Золата», а таксама ў серыялах «Уцёкі», «Бруклін 9-9», «Таямніцы цёмных джунгляў».

На постсавецкай прасторы ён вядомы па дэтэктыўным серыяле «Майк Хамер», дзе сыграў прыватнага дэтэктыва з Нью-Ёрка, які не грэбуе «бруднымі метадамі» ў сваіх расследаваннях, але паядае сэрцы ў жанчын. Серыял зняты па кнігах Мікі Спілейна і куды лепшы за кнігі. 

Апошняй працай акцёра стала роля бацькі Джэя Келі ў фільме «Джэй Келі» (2025), дзе галоўнага героя сыграў Джордж Клуні.

Стэйсі Кіч быў чатыры разы жанаты, апошні шлюб з 1986 года быў з польскай мадэллю Малгажатай Тамасі. Кіч перабраўся ў Польшчу, і пара ўсынавіла двух дзяцей.

Каментары1

  • Янка
    11.11.2026
    Шкада. Вельмі добра згуляў ролю тупога наркапаліцыянта Стэдэнкі ў камедыі 1978 "Up in Smoke" з Чічам і Чонгам.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны73

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны73

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць