Ежа11

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары

Ці можа так быць і ці законна гэта?

Пакупнікі прывыклі шукаць на цэнніках зніжкі і акцыі, але часам для больш выгаднай пакупкі дастаткова выбраць пэўны спосаб аплаты. Чытач звярнуў увагу на незвычайныя цэннікі ў адной з мінскіх крам: кошт тавару там залежыць ад таго, як і дзе за яго разлічвацца. Мужчына здзівіўся і вырашыў высветліць, ці законна гэта, піша Onliner.by.

— Крама «Хіт» у Мінску на вуліцы Яна Райніса. Цэны пры аплаце безнаяўным разлікам ніжэйшыя, чым у касіра. Наколькі гэта наогул законна? — цікавіцца чытач.

На фатаграфіях відаць, што на цэнніках пазначаны адразу два кошты. Напрыклад, паўтаралітровая бутэлька малака «Мінская марка» каштуе 4,26 рубля, а пры аплаце карткай на касе самаабслугоўвання — 4,15 рубля. Зніжка складае 3%.

Ёсць і больш прыкметная розніца. Кілаграм цукерак «Даежъ» абыдзецца ў 19,03 рубля па звычайнай цане, а пры аплаце карткай на касе самаабслугоўвання — у 16,99 рубля. Эканомія — крыху больш за два рублі.

Падобная гісторыя і з іншымі прадуктамі. Напрыклад, 300‑грамовая ўпакоўка салакі каштуе 5,02 рубля, а пры выкананні ўмоў зніжкі — 4,69 рубля. За 150 грамаў фарэлі замест 10,26 рубля можна заплаціць 9,59 рубля.

Пры гэтым на цэнніках асобна пазначана, што зніжка дзейнічае менавіта пры аплаце карткай на касе самаабслугоўвання. Гэта значыць, справа не толькі ў безнаяўным разліку, але і ў выбары касы.

А што з гэтай нагоды кажа закон? Журналісты звярнуліся да юрыста па абароне правоў спажыўцоў Івана Райкевіча і папрасілі патлумачыць, ці можа крама ўсталёўваць такія ўмовы.

— Насамрэч закон дазваляе такія дзеянні. Так, у пункце 4 артыкула 9¹ закона «Аб абароне правоў спажыўцоў» сказана, што прадаўцу забаронена ўстанаўліваць у дачыненні да аднаго віду тавараў розныя цэны ў залежнасці ад формы аплаты тавараў. Пры гэтым прадавец можа ўстанаўліваць зніжкі, іншыя формы стымулявання рэалізацыі тавараў, а таксама разлікаў у безнаяўнай форме. Іншымі словамі, стымуляваць спажыўцоў купляць па картцы можна, а вось наадварот — не.

Каментары1

  • Ёсік
    13.11.2026
    Выгода ў інкасацыі? Лепш за эквайрынг аддаць 0,7-1,8% ад сумы, чым лукашэнкаўскім адзіным інкасатарам.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны74

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны74

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць