Андрэй Расінскі. Кадры

«Імітатар»

Псыхапаталягічны трымценьнік з Сыгурні Ўівэр і Голі Гантэр…

БТ, 22.05

Імітатар (Copycat)

ЗША, 1995, каляровы, 125 хв.

Рэжысэр: Джон Эміэл

Ролі выконваюць: Сыгурні Ўівэр, Голі Гантэр, Дэрмат Малруні, Білі Макнамара, Джон Ротман

Жанр: Псыхапаталягічны трымценьнік

Адзнака: 7 (з 10)

Пасьля нападу маньяка судовая псыхіятарка Гелен Гадсан (Сыгурні Ўівэр) баіцца адкрытай прасторы – і вось ужо год не пакідае кватэры. А на вуліцах Сан-Францыска зьяўляецца сэрыйны забойца, які імітуе злачынствы знакамітых псыхапатаў. І менавіта Гадсан можа дапамагчы сьледчай (Голі Гантэр) злавіць імітатара. Але ніхто не падазрае, што паляваньне ідзе за самой Гелен і гэта яна – мішэнь для маньяка…

Закручаны сюжэт, страхатлівыя дэталі (адсечаны палец, чырвоная сукенка, перарэзанае горла, прыступы непрытомнасьці)… Але найбольшая “нэрвовая” вынаходка карціны – парадаксальны дуэт Сыгурні Ўівэр і Голі Гантэр. Непераможная гераіня “Чужых” прадстаўлена безабароннаю, а Голі Гантэр, якая была мілаю (“Заўжды”) і заглыблена-нямотнаю (“Піяніна”) – у гэнай карціне ўся – чалавек дзеяньня.

Высокая (і слабая) Сыгурні Ўівэр і маленькая (энэргічная) Голі Гантэр, якія змагаюцца са злом, – гэта крохкі і амаль гратэскны атракцыён, які дадае традыцыйнай жанравай гісторыі солі .

Усе фільмы

Каментары

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мексіцы памёр адзін з найбуйнейшых наркабаронаў у гісторыі4

У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты

У Крамлі заявілі, што будуць далей ваяваць дзеля «міру на стагоддзі»5

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя1

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

Аляксандр Ярашук: Мяне бессэнсоўна ламаць — я не здраджу сваім прынцыпам і каштоўнасцям2

Беларус на юнацкай Алімпіядзе заваяваў бронзу ў брэйкінгу. Вось як яго сустрэлі дома2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»30

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць