Свет11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запрасіў кіраўніка Кітая Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю 20 студзеня. Калі кітайскі лідар прыме запрашэнне, гэта стане першым выпадкам у гісторыі ЗША, калі замежны лідар будзе прысутнічаць на цырымоніі перадачы ўлады, піша CBS News.

Фота: Tatan Syuflana / AP

Паводле паведамленняў, Трамп звярнуўся да Сі Цзіньпіна з запрашэннем у пачатку лістапада, неўзабаве пасля выбараў, аднак невядома, ці прыняў яго Сі.

Каманда Трампа таксама разглядае магчымасць запрасіць іншых высокапастаўленых чыноўнікаў, у прыватнасці прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, які падтрымлівае сяброўскія адносіны з новаабраным прэзідэнтам.

На інаўгурацыі звычайна запрашаюць паслоў і іншых дыпламатаў, але запісы Дзяржаўнага дэпартамента, датаваныя 1874 годам, паказваюць, што замежныя лідары ніколі не прысутнічалі на цырымоніі перадачы ўлады.

Запрашэнне кітайскага лідара адбываецца на фоне напружаных адносін паміж ЗША і Кітаем. Трамп прыгразіў увесці дадатковыя мыты на ўвесь імпарт з Кітая. 

Каментары1

  • Ганьба
    12.12.2024
    Па БТ раскажуць, што ён перадаў прывітанне ад Лукі.

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка7

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Скіндзераў насамрэч у вышуку ў Беларусі. Але толькі за дачу хабару4

Кот стаў зоркай спектакля ў Маскве2

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю82

Трамп назваў самага ўплывовага чалавека ў свеце3

Асабістая доктарка Лукашэнкі купіла дом за 200 метраў ад плота яго рэзідэнцыі17

Зяленскі заявіў, што Крымскі мост «усё роўна не вытрымае»4

У Лунінцы з'явіўся вагон-рэстаран, дзеля якога туды едуць з іншых гарадоў6

З Мінска і Пінска на ўвесь свет: як сям’я Бэнэнсанаў-Саламон змяніла бізнес, дабрачыннасць і праваабарончы рух

«Мы будзем памятаць яе маладой» і «Гэта ж Дзмітры Рабаў!» Што яшчэ людзі пішуць пра новую версію «Быхаўскай мадонны»?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка7

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць