Свет33

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва

Гэтая стратэгія можа азначаць пераход вайны ў зацяжную фазу. Гэта прывядзе да дэфіцыту паставак нафты і ўгнаенняў на рынак, што выгадна іх амерыканскім вытворцам і Расіі.

Фота: Alex Brandon-Pool / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даручыў ВМС ЗША падрыхтавацца да працяглай блакады Армузскага праліва, піша WSJ.

Вашынгтон імкнецца максімальна ўзмацніць эканамічны ціск на Тэгеран, паколькі вайна доўжыцца ўжо трэці месяц. Гэтая стратэгія азначае пераход вайны ў зацяжную фазу. Хоць прамыя баявыя дзеянні могуць спыніцца, стабільнасць суднаходства ў рэгіёне застаецца пад вялікім пытаннем.

ЗША плануюць заблакаваць усю іранскую нафту і пазбавіць Тэгеран прыбыткаў ад яе продажу. У сваю чаргу Іран таксама трымае праліў закрытым для большасці іншых грузаў. У выніку сусветны энергетычны рынак знаходзіцца ў стане нявызначанасці.

Напярэдадні прэзідэнт ЗША заявіў, што Іран ужо звярнуўся да ЗША з просьбай спыніць марскую блакаду. Трамп напісаў у сацсетцы Truth Social, што Тэгеран хоча адкрыць водны шлях «як мага хутчэй, паколькі яны спрабуюць разабрацца са сваёй сітуацыяй з кіраўніцтвам». Таксама прэзідэнт ЗША дадаў, што, паводле слоў саміх іранцаў, краіна знаходзіцца ў «стане калапсу».

Каментары3

  • Найперш не галасі!
    29.04.2026
    А хто сумняваўся, што мэтай і была блакада нафтаносных шляхоў ў Еўропу?
    Блакада будзе трываць да ўварвання Пуціна ў ЕС.
  • Говори правду
    29.04.2026
    Так блокада уже есть. Мог он дать такое поручение лет 10 назад?
  • Ну
    29.04.2026
    Руды блазан. Проста "геній" знешняй палітыкі.. Не спыніў пуціна? Ладна, тады дапамагу яму.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ўжо паставілі першую ёлку5

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска3

Нявестка Ліліі Ананіч стала топ-менеджарам у БелТА — вярнулася на радзіму праз чатыры месяцы пасля эміграцыі ў Кітай24

Ва Украіне 14‑гадовая школьніца нарадзіла ад 60‑гадовага мужчыны. Яна кажа, што ён добры бацька, і прасіла не караць яго28

Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле3

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць