Свет55

Іран захаваў 70% ракетнага арсенала, нягледзячы на заявы Трампа аб разгроме Тэгерана — NYT

Сакрэтныя справаздачы амерыканскай разведкі сведчаць, што ваенны патэнцыял Ірана застаецца значна вышэйшым, чым гэта публічна сцвярджае адміністрацыя Дональда Трампа. Згодна з данымі разведсупольнасці, Тэгеран змог аднавіць кантроль над большасцю сваіх ваенных аб’ектаў, піша The New York Times.

Праўрадавы мітынг у Тэгеране, 27 красавіка 2026 г. Фота: AP Photo / Vahid Salemi

Згодна з інфармацыяй выдання, Іран усё яшчэ валодае прыкладна 70% свайго даваеннага запасу ракет.

Таксама краіна захавала каля 70% мабільных пускавых установак па ўсёй краіне.

Тэгеран вярнуў аператыўны доступ да 30 з 33 ракетных пляцовак уздоўж стратэгічна важнага Армузскага праліва. Акрамя таго, каля 90% падземных сховішчаў і пускавых шахтаў па ўсёй краіне прызнаны «часткова або цалкам функцыянальнымі».

Гэтыя звесткі прама абвяргаюць словы прэзідэнта Трампа і кіраўніка Пентагона Піта Хегсэта. Раней Трамп заяўляў, што іранскія ракеты «зведзены да адзінак», а Хегсэт сцвярджаў, што аперацыя «Epic Fury» зрабіла армію Ірана небаяздольнай на гады наперад. «У Ірана няма флота, няма сувязі, няма ваенна-паветраных сіл. Іх ракеты разляцеліся на кавалкі. Іх беспілотнікі знішчаюцца паўсюль, у тым ліку і тыя, якія яны вырабляюць», — казаў Трамп.

Разведка папярэджвае, што ў выпадку аднаўлення баявых дзеянняў ЗША сутыкнуцца з дэфіцытам крытычна важных боепрыпасаў. Падчас канфлікту амерыканскія сілы ўжо выкарысталі велізарную колькасць ракет Tomahawk і перахопнікаў Patriot, на папаўненне запасаў якіх спатрэбяцца гады.

Прадстаўнікі Белага дома назвалі гэтыя справаздачы «дэзінфармацыяй», працягваючы настойваць на тым, што іранская ваенная машына «разгромлена». Аднак аналітыкі асцерагаюцца, што недаацэнка ўстойлівасці Ірана можа прывесці да новага вітка эскалацыі ў рэгіёне.

Каментары5

  • И
    13.05.2026
    Это было понятно с самого начала по лживым заявлениям Трампа, который уже чуть ли не 10 раз полностью уничтожил Иран, их флот, армию и ядерную программу. А его администрация набранная по кремлевскому принципу - принципу лапидарной лояльности и постоянной лести своему начальнику.
  • Крынж
    13.05.2026
    Чаму б напрыклад афіцыйна ўсіх не папярэдзіць , што па умацаванай ваеннай інфраструктуры Ірана (склады, заводы і гд) будуць нанесены удары тактычнай атамнай зброяй, даць дастаткова часу каб там сабралі манаткі і чухнулі па-далей.
    Упэўнены што пасля такога Іран перагледзеў бы сваю перамоўную пазіцыю і з'вілася бы ахвота да пошукаў кампрамісу, прыкладна яе Японія ў свой час.
  • Ура
    13.05.2026
    Крынж , у свеце проста няма нявырашальных праблем, калі вам 15 гадоў!

Цяпер чытаюць

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка

Усе навіны →
Усе навіны

GTA 6 за адзін дзень пабіла рэкорды ўсіх часоў10

БАТЭ апусціўся на перадапошняе месца ў чэмпіянаце і можа ў наступную суботу вылецець з вышэйшай лігі6

Звязаныя з ФСБ хакеры пачалі новую серыю атак на журналістаў і палітыкаў па ўсім свеце

«На жаль, многія людзі нават не ведаюць слова «барэльеф». Як беларуска робіць творы мастацтва з гіпсу1

Палітолаг Аліна Харысава выходзіць замуж за Данілу Багдановіча з «Чорнай кнігі Беларусі»58

«Шантажавалі «будучым вашай жонкі і станам яе мамы». Муж асуджанай на 10 гадоў Вольгі Харламавай расказаў пра спробы вярбоўкі з боку КДБ8

BepiColombo даляцеў да Меркурыя — пасля васьмі гадоў падарожжа ў космасе ён выйдзе на арбіту гэтай загадкавай планеты5

У Гомельскім маладзёжным тэатры Караткевіча паказваюць па-руску15

Высветлілася галоўная прычына звальнення Джэнсэна Хуанга з Nvidia4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць