Свет11

Самае засушлівае месца ў свеце часам ператвараецца ў кветкавы дыван

Пустыня Атакама на поўначы Чылі лічыцца самым засушлівым месцам на Зямлі: у некаторых раёнах дажджоў можа не быць гадамі. Але час ад часу яна ператвараецца ў сапраўдны кветкавы дыван, піша The Times of India.

Фота: chiletravelmag.ru

Гэта незвычайнай з'ява адбываецца дзякуючы таму, што ў глебе пустыні захоўваецца насенне раслін, якое можа доўгі час знаходзіцца ў «спячым» стане. Яно не гіне ад спёкі і адсутнасці вады і чакае спрыяльных умоў.

Калі выпадае дастатковая колькасць ападкаў — прыкладна 15—30 мм дажджу — насенне хутка ўбірае вільгаць і масава прарастае. У выніку за кароткі час пустыня пакрываецца сотнямі відаў кветак, якія афарбоўваюць ландшафт у ружовыя, фіялетавыя, белыя і жоўтыя таны.

Фота: chiletravelmag.ru

Такое «квітненне пустыні» адбываецца нерэгулярна: за апошнія 40 гадоў яго назіралі прыкладна 15 разоў, бо яно залежыць ад спалучэння дажджоў, тэмпературы і вільготнасці.

У гэты час тут з’яўляецца і жывёльны свет — насякомыя-апыляльнікі і птушкі, таму на кароткі час пустыня ператвараецца ў паўнавартасную экасістэму.

Фота: chiletravelmag.ru

Каб абараніць гэта рэдкае з’явішча, у Чылі стварылі нацыянальны парк на тэрыторыі часткі пустыні Атакама, дзе адбываецца гэтае сезоннае квітненне.

Фота: chiletravelmag.ru

Каментары1

  • Дзікпікавіч
    30.06.2026
    Жэстачайшэ знішчыць эта макавае поле

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мексіцы памёр адзін з найбуйнейшых наркабаронаў у гісторыі4

У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты

У Крамлі заявілі, што будуць далей ваяваць дзеля «міру на стагоддзі»5

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя1

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

Аляксандр Ярашук: Мяне бессэнсоўна ламаць — я не здраджу сваім прынцыпам і каштоўнасцям2

Беларус на юнацкай Алімпіядзе заваяваў бронзу ў брэйкінгу. Вось як яго сустрэлі дома2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»30

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць