Свет22

У Кангрэсе ЗША могуць разгледзець імпічмент кіраўніку Пентагона Хегсэту

Многія заканадаўцы за кулісамі сцвярджаюць, што менавіта ён адыграў галоўную ролю ў тым, каб Трамп атакаваў Іран.

Піт Хегсэт. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Кангрэсмен-рэспубліканец Томас Мэсі хоча вынесці на галасаванне пытанне аб імпічменце міністра абароны ЗША Піта Хегсэта. Частка яго аднапартыйцаў чакае, што ніжняя палата Кангрэса падтрымае гэтую ініцыятыву, піша CNN.

Мэсі прадстаўляе штат Кентукі і вядомы сваёй крытыкай прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Паводле яго слоў, працэдуру адстаўкі кіраўніка Пентагона ён ініцыюе адразу пасля вяртання заканадаўцаў у Вашынгтон.

Некалькі суразмоўцаў у Рэспубліканскай партыі расказалі, што чакаюць ухвалення гэтай ініцыятывы ніжняй палатай Кангрэса. Паводле даных CNN, спробы ўскласці адказнасць за вайну ў Іране на Хегсэта паскорылі гістарычныя правалы рэспубліканцаў на прамежкавых выбарах 3 лістапада.

Многія заканадаўцы за кулісамі сцвярджаюць, што менавіта міністр адыграў галоўную ролю ў тым, каб Трамп атакаваў Іран. На іх думку, гэта адбылося без стратэгіі выхаду з канфлікту і без плана кіравання яго наступствамі.

Некалькі рэспубліканцаў расказалі CNN, што Хегсэт пераацаніў здольнасць ЗША хутка і лёгка перамагчы ў канфлікце. Яны таксама абвінавачваюць яго ў тым, што ён працягвае выступаць за эскалацыю, хоць працяглыя бамбардзіроўкі не наблізілі Іран да капітуляцыі.

У Пентагоне на гэта адрэагавалі рэзка. Хегсэт «не адступіць і не дазволіць запалохаць сябе палітыкам, якія імкнуцца зарабіць партыйныя балы або пачаць фальшывыя расследаванні там, дзе няма ніякіх правапарушэнняў», — заявіў галоўны прэс-сакратар Пентагона Шон Парнэл.

Каб адправіць міністра ў адстаўку праз імпічмент, аднаго галасавання ў ніжняй палаце недастаткова. Рашэнне таксама павінен падтрымаць Сенат, дзе за яго павінны прагаласаваць дзве трэці сенатараў.

Каментары2

  • Іран трэба даціскаць
    05.11.2026
    Праблема тут толькі ў тым, што Іран не даціснулі. Але ж дэмакраты любяць спонсара Хамаса, хусітаў, спонсара і пастаўшчыка зброі для Расеі, забойцаў дзясяткаў тысяч уласных грамадзян. Думаеце, ім справа да Беларусі, дзе рэжым бяскрыўдны ў параўнанні з Іранам?
  • Усе будзе чыкі-пукі
    05.11.2026
    Іран трэба даціскаць,

    У дэмакратаў ужо пайшла барацьба за лідэрства паміж левымі і нармальнымі, яшчэ 2 месяца да таго, як пераможцы выбараў трапяць у Кангрэс. Але дыверсійныя аматары хамас крычаць, што лідэрства партыі трэба чысціць ад яўрэяў. Чысткі! Чысткі! Чысткі!

    Беларусь хутка знікне з агенды, так. У канцы канцоў і старыя дэмакрыты часоў Клінтана і Абамы былі за абсорбцыю Беларусі Масквой - для гэтага і ядзерную зброю памянялі на паперку. І ні разу таму не перашкаджалі. А для новых яна наогул не існуе - іх цікаваць іх рэлігійна-племянныя канфлікты ў краінах трэцяга свету.

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны36

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям58

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

Забраў ката ў мяшку. Чаму беларус не змог вярнуць тавар у пункт выдачы заказаў?

«Зарабіў 1200, потым прыйшоў штраф на 1000». Беларусы дзеляцца ўмовамі працы на складзе Wildberries у «Вялікім Камені»12

Рада дырэктараў Nvidia не мае намеру вяртаць Джэнсэна Хуанга на пасаду генеральнага дырэктара1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны36

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць