Грамадства

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У Беларусі выставілі на продаж рэдкую манету, якую можна выкарыстоўваць замест аб’ектыва ў фотаапараце. Разам з ёй прадаецца і спецыяльная камера-абскура, заўважыла выданне Blizko.by.

Манету выпусцілі ў 2006 годзе на Астравах Кука ў гонар 180‑годдзя фатаграфіі. Яна прысвечаная першаму ў свеце фотаздымку, зробленаму з натуры. У 1826 годзе французскі вынаходнік Жазэф Нісефор Ньепс стварыў геліягравюру, якая атрымала назву «Від з акна ў Ле Гра». Для гэтага ён выкарыстаў камеру-абскуру і зрабіў здымак з акна сваёй майстэрні ў маёнтку Гра ў мястэчку Сен-Лу-дэ-Варэн.

На адным баку манеты выяўлены той самы від з акна. Другі бок амаль пусты: на ім ёсць невялікі партрэт каралевы Лізаветы II, надпіс і намінал — два даляры. У цэнтры манеты зробленая маленечкая скразная адтуліна.

Менавіта яна дазваляе выкарыстоўваць манету як аб’ектыў. Калі ўставіць яе ў камеру-абскуру, святло праходзіць праз адтуліну і стварае выяву на фотаплёнцы.

У камплекце ёсць камера-абскура з індывідуальным нумарам, штатыў, шпулька фотаплёнкі Agfa і сертыфікат адпаведнасці.

Усяго выпусцілі 2500 такіх камплектаў. Манета вырабленая са срэбра 925‑й пробы, мае дыяметр 30 міліметраў і змяшчае 10 грамаў чыстага срэбра. Яна захоўваецца ў стане Proof — гэта найвышэйшая калекцыйная якасць чаканкі.

Лот выставілі на продаж за 880 рублёў, што адпавядае прыблізна 294 далярам паводле афіцыйнага курсу Нацбанка Беларусі. Прадавец папярэджвае, што фотаплёнцы ўжо 20 гадоў, таму яе першапачатковыя характарыстыкі маглі змяніцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка6

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Кот стаў зоркай спектакля ў Маскве2

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю82

Трамп назваў самага ўплывовага чалавека ў свеце3

Асабістая доктарка Лукашэнкі купіла дом за 200 метраў ад плота яго рэзідэнцыі17

Зяленскі заявіў, што Крымскі мост «усё роўна не вытрымае»4

У Лунінцы з'явіўся вагон-рэстаран, дзеля якога туды едуць з іншых гарадоў6

З Мінска і Пінска на ўвесь свет: як сям’я Бэнэнсанаў-Саламон змяніла бізнес, дабрачыннасць і праваабарончы рух

«Мы будзем памятаць яе маладой» і «Гэта ж Дзмітры Рабаў!» Што яшчэ людзі пішуць пра новую версію «Быхаўскай мадонны»?10

Акцёра Дэпардзьё і пісьменніка Уэльбека абвінавачвае ў сэксуальным гвалце акцёрка з фільма «Спа»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка6

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць