Грамадства3434

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Жыхарка Дуброўна запісала эмацыйны відэазварот пасля таго, як яе 18‑гадовы сын Максім разам з сябрам таемна з'ехаў у Расію і падпісаў кантракт на ўдзел у вайне супраць Украіны, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Скрыншот з відэа

Малады чалавек сказаў маці, што едзе да сябра на дзень нараджэння з начлегам, а пазней паведаміў, што знаходзіцца на вучобе. Аднак ужо ў панядзелак высветлілася, што абодва хлопцы перасеклі мяжу і заключылі кантракты з расійскай арміяй.

Паводле слоў жанчыны, Максім тлумачыць свой учынак жаданнем зарабіць грошай, дапамагчы маці і вярнуцца героем. Цяпер ён яшчэ выходзіць на сувязь і праходзіць месячную вайсковую падрыхтоўку, пасля якой яго павінны накіраваць у зону баявых дзеянняў. Маці сцвярджае, што ў казармах знаходзіцца шмат такіх жа 18‑гадовых беларусаў, якія не ўсведамляюць, куды трапілі. Яна перакананая, што маладых людзей мэтанакіравана схіляюць да падпісання кантрактаў.

Жанчына спрабавала дамагчыся вяртання сына, аднак, паводле яе слоў, у беларускай міліцыі ёй патлумачылі, што нічым не могуць дапамагчы, паколькі Максім ужо дасягнуў паўналецця. Яна звярнулася непасрэдна да Лукашэнкі з пытаннем, чаму беларускім юнакам дазваляюць падпісваць кантракты і адпраўляцца на вайну, адкуль яны могуць не вярнуцца.

У сваім звароце маці заклікае іншых бацькоў берагчы сыноў, а маладых беларусаў — не згаджацца на прапановы расійскіх вайскоўцаў. Напрыканцы відэа яна звяртаецца непасрэдна да Максіма:

«Сыночак, ты ў мяне адзін. І мне нічога не трэба ў гэтым жыцці, акрамя цябе. Я хачу, каб ты быў жывы і здаровы».

Жанчына спадзяецца, што сын убачыць гэты запіс і вернецца дадому жывым.

Каментары34

  • Ну
    12.11.2026
    Што рабіць, калі ў хлопца за 18 гадоў розуму не прыбавілася. [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Аскольд
    12.11.2026
    Няхай скідае адрэсу часткі, дзе ён служыць (а лепш - пазіцыі). Дапаможам вярнуцца гэтаму "хлопцу".
  • барадзед
    12.11.2026
    на калені хай стане перад лукашэнкам
    а хаця і так стаіць
    яна і сама пойдзе потым помсціць за сыночка, натаўцам ці рэптылоідам, толькі не свайму прэзідэнту

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны74

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны74

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць