Музыка33

«Дзякуй жанчынам, якія дачакаліся». Tor Band паказалі сваю першую рэпетыцыю

Пасля чатырох гадоў зняволення музыкі Tor Band зноў граюць разам. На першай рэпетыцыі ў Польшчы яны выканалі лірычную песню «Наша лета», а відэа прысвяцілі жанчынам, якія дачакаліся сваіх мужоў або працягваюць іх чакаць.

Запіс з’явіўся ў інстаграме гурта. На відэа, знятым 14 лістапада, разам рэпетуюць Зміцер Галавач, Яўген Бурло і Андрэй Ярэмчык.

«Сёння пагралі крыху лірыкі, праз чатыры гады. Хто б што ні казаў, у тых месцах ты асабліва востра маеш патрэбу ў каханні! Дзякуй усім жанчынам, якія дачакаліся сваіх мужоў, і тым, якія чакаюць іх цяпер!» — падпісалі відэа музыкі.

Усіх траіх вызвалілі 16 верасня 2026 года ў межах перамоў паміж Беларуссю і ЗША і дэпартавалі ў Літву.

Tor Band з’явіўся ў Рагачове ў 2017 годзе. Шырокая вядомасць прыйшла да гурта ў 2020-м: песні «Мы не народец», «Жыве Беларусь» сталі сімваламі пратэснага руху. Нягледзячы на ціск, музыкі заставаліся ў Беларусі.

Іх затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Праз год Галавачу прысудзілі дзевяць гадоў калоніі, Бурло — восем, Ярэмчыку — сем з паловай. Іх абвінавацілі ў распальванні варожасці, стварэнні экстрэмісцкага фармавання, дыскрэдытацыі Беларусі і абразе Лукашэнкі.

За кратамі ў Бурло сур’ёзна пагоршылася здароўе. На абвяшчэнне прысуду ён прыйшоў на мыліцах і не змог устаць.

У лютым 2026 года былы палітвязень Ігар Лосік расказваў, што музыка перанёс аперацыю на правай назе і тэрмінова меў патрэбу ў аперацыі на другой. «Мне расказваў, што гэта было пекла», — пісаў Лосік.

Каментары3

  • Вось
    15.11.2026
    Гэта нашыя сапраўдныя народныя музыкі
    Радыя бачыць вас на волі, хлопцы
  • Жыве Беларусь!
    15.11.2026
    Добрая змена Вольскаму і грантамузыкам, якія ўвесь час дэматывавалі людзей сваімі нудотамі і ты-нечакаямі, у якіх заўсёды лепей ня будзе, будзе толькі горш. Дзякуй. хлопцы-ТОРаўцы, вы сапраўдныя!
  • Садись, Ваня. Два!
    15.11.2026
    Жыве Беларусь! І будзе жыцць як не жыла ніколі!!!
    Ты, канешне, вельмі стараўся. Нават ШІ падключаў. Але ў выніку ўсё роўна спаліўся. Спроба № 48657. Ізноў незалік, лейтэнант Исаев.
    "Юстас, Вы к...л!"

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны74

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны74

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць