Сёння ў Гродне мусілі абвясціць прысуд журналісту Паўлу Мажэйку і адвакатцы Юліі Юргілевіч. Чакалася, што яны выступяць з апошнім словам. Але нечакана выявілася, што сёння прысуду яшчэ не будзе, паведаміў «Новы час».

Пракурор нечакана захацеў далучыць да справы скрыншоты каментароў у інтэрнэце, атрыманых праз КДБ, і ў сувязі з гэтым запрасіў працягнуць судовае пасяджэнне, прычым, у закрытым рэжыме.
Маўляў, цяпер яшчэ спатрэбіцца каментар спецыяліста па бяспецы адносна гэтых скрыншотаў, а закрыты рэжым трэба, каб захаваць таямніцу яго асобы.
Юлію і Паўла абвінавачваюць па ч. 2 арт. 361-4 КК за «іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна групай асоб паводле папярэдняй змовы». Справу разглядае рэкардсмен палітычных прысудаў суддзя Максім Філатаў, які даў Вітольду Ашурку пяць гадоў калоніі.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары