Надвор'е

На наступным тыдні надвор'е будзе вельмі няўстойлівае

Сіноптык Дзмітрый Рабаў расказаў у эфіры АНТ, якое надвор’е чакаецца ў Беларусі з 9 па 15 лістапада 2026 года. Паводле яго прагнозу, тыдзень будзе адзначацца значнай няўстойлівасцю: спачатку краіну чакае арктычнае пахаладанне, а ў другой палове тыдня стане цяплей, але разам з пацяпленнем прыйдуць дажджы і парывісты вецер.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

У панядзелак, 9 лістапада, Беларусь апынецца пад уплывам вобласці высокага атмасфернага ціску. Ападкаў не прагназуецца. Раніцай месцамі магчымыя туманы і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Уначы тэмпература складзе ад −3 да +3 градусаў, удзень — ад нуля на поўначы да +7 градусаў на поўдні краіны.

У аўторак, 10 лістапада, захаваецца павышаны атмасферны ціск, аднак у краіну будуць паступаць вільготныя паветраныя масы. Істотных ападкаў не чакаецца, але будзе воблачна. Раніцай месцамі магчымыя туманы і слабы галалёд. Вільготнасць паветра дасягне 70%. Уначы будзе ад −3 да +2 градусаў, удзень — ад 0 на ўсходзе да +6 на паўднёвым захадзе Беларусі.

У сераду, 11 лістапада, на надвор’е пачне ўплываць атмасферны фронт, які прынясе дажджы, а ў некаторых раёнах — мокры снег. Уначы і раніцай чакаюцца туманы і галалёд, на дарогах будзе слізка. Вільготнасць паветра можа павысіцца да 90%. Начная тэмпература будзе каля нуля, удзень — ад +1 градуса ў Віцебскай вобласці да +6 на поўдні краіны.

У чацвер, 12 лістапада, да Беларусі пачнуць набліжацца атлантычныя франтальныя сістэмы. Неба будзе пераважна зацягнута хмарамі, у большасці раёнаў пройдуць дажджы. Уначы і раніцай магчымыя туманы. Тэмпература ўначы складзе ад −2 да +3 градусаў, удзень — ад +2 на ўсходзе Віцебскай вобласці да +6 у Брэсцкай.

У пятніцу, 13 лістапада, захаваецца ўплыў атмасферных франтоў і вільготных паветраных мас. Чакаюцца кароткачасовыя дажджы, а ўначы і раніцай месцамі — з мокрым снегам. Магчымыя туманы, праз якія бачнасць можа пагоршыцца да 500 метраў. Уначы і раніцай будзе ад −2 да +4 градусаў, удзень — ад +2 да +8.

У суботу, 14 лістапада, пачнецца паступовае пацяпленне. Аднак надвор’е застанецца пахмурным, ветраным і сырым. Часам будуць ісці дажджы, у начныя і ранішнія гадзіны магчымыя туманы. Вільготнасць паветра складзе да 80%. Уначы прагназуюць ад −2 да +2 градусаў, удзень — ад +5 на поўначы да +10—14 на поўдні Беларусі.

У нядзелю, 15 лістапада, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, але ў большасці раёнаў краіны зноў пройдуць дажджы. Раніцай магчымыя туманы з бачнасцю да 500 метраў. Уначы тэмпература складзе ад −1 да +5 градусаў, удзень — ад +1 у Віцебскай вобласці да +7 у Брэсцкім рэгіёне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

Аляксандр Ярашук: Мяне бессэнсоўна ламаць — я не здраджу сваім прынцыпам і каштоўнасцям2

Беларус на юнацкай Алімпіядзе заваяваў бронзу ў брэйкінгу. Вось як яго сустрэлі дома2

У Малдове адмянілі канцэрт беларускага музыкі ДзіДзюЛі пасля зваротаў украінскіх дыпламатаў24

Пад Уроцлавам знайшлі магілу аднаго з пачынальнікаў Слуцкага паўстання. Пасля вайны ён схаваўся ў Сілезіі і выдаваў сябе за матэматыка са Львова2

ЕС уводзіць санкцыі супраць заснавальніцы Wildberries Таццяны Кім8

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны25

«Памятнік жэртвам фашызму»: у Азарычах з’явіўся дзіўны ўказальнік28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»15

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць