Грамадства55

Уладзіміра Цэслера выключылі з Саюза мастакоў Беларусі

Дызайнер Уладзімір Цэслер вядомы сваімі хлёсткімі плакатамі. Апошнія некалькі гадоў ён жыве ў эміграцыі. Нядаўна дызайнера выключылі з Саюза мастакоў Беларусі.

Калаж: «Наша Ніва»

Як расказаў Цэслер «Нашай Ніве», яго выключылі за нясплату ўнёскаў. 

Многія працы гэтага дызайнера становяцца віруснымі, напрыклад гара Рашмар з тварамі Лукашэнкі. А твор «Беларускі арнамент» (у выглядзе калючага чырвонага дроту на белым фоне) сёлета атрымаў адмысловую адзнаку на Міжнародным біенале ў Варшаве. Для самога дызайнера найбольш эмацыйнай стала праца Loading (на выяве — загрузка 97%).

Цяпер Цэслер жыве на Кіпры і працягвае ствараць.

Выстава плакатаў Цэслера ў Вільні, 2023 год. Фота: «Наша Ніва»

Каментары5

  • дочка Максима Дизайнера
    05.07.2023
    з такога саюзу ён пэўна сам выключыцца рад)
  • Axel Justas
    05.07.2023
    У краіне крывых люстэрак выключэнне з дзяржаўнага звяза - гэта ганаровая адзнака якасці мастака і ягонай грамадзянскай пазіцыі.
  • Янка
    05.07.2023
    Ці зможа хтосці ўзгадаць кагосці з гэтага самага саюзу? Імаверна зможа - прыдворную мастачку Жыгімонт з яе халуйскімі карцінамі. Дарэчы, вельмі нятаннымі для дзяржбюджэта, які з'яўляецца галоўнай крыніцай фінансавання набыцця яе пралукашэнкаўскіх агітак

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

Аляксандр Ярашук: Мяне бессэнсоўна ламаць — я не здраджу сваім прынцыпам і каштоўнасцям2

Беларус на юнацкай Алімпіядзе заваяваў бронзу ў брэйкінгу. Вось як яго сустрэлі дома2

У Малдове адмянілі канцэрт беларускага музыкі ДзіДзюЛі пасля зваротаў украінскіх дыпламатаў24

Пад Уроцлавам знайшлі магілу аднаго з пачынальнікаў Слуцкага паўстання. Пасля вайны ён схаваўся ў Сілезіі і выдаваў сябе за матэматыка са Львова2

ЕС уводзіць санкцыі супраць заснавальніцы Wildberries Таццяны Кім8

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»16

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць